Шкельцы на падлозе
Збяры ў далонь.
Празрыстыя ды маленькія
Ад ампул.
Вялікія ды зялёныя
Ад бутэляк.
Там струна.
Ты мяне падманула.
Але гэта нічога.
Нават калі ты не будзеш глядзець на мяне,
Я ўсё роўна буду танчыць.
Яшчэ засталося крыху фальгі,
Памятаешь, з таго цягніка.
У цябе атрымаецца калейдаскоп,
І нават калі я заплюшчу вочы,
То ўсё роўна ўбачу,
Як ты смаліш,
Закінуўшы ногі на падваконнік,
Ды глядзіш
На сонца.

.