Прыйдзе дзень:
Ты – бліскавіца,
Я – світанак.
На грамніцы
Спаткаеш ноч.
Стрыга скочыць
Па падлозе,
Па долу.
Ад далоні
Паласа.
Хустачка белая,
Хутка прыйдзе зіма.
Сцежка,
Усмешка,
Торбачка за плячыма.
Дым. Дол.
Дамавіна.
Сядзіш высока,
Глядзіш далёка
У свае вакно,
А я ўсё адно –
Згубіўся.

05.11.2012