Белы – колер такі страшэнны,
Ён хавае вясёлку,
Горш за яго толькі шэры.
Колер, які мае голас.

Голас дрыжыць, голас голы,
Голас нібы нябожчык,
Стаў ля труны, рукі ўгору,
Ды заплюшчаны вочы.

Шэрай вады тонкія сцежкі,
Шэрань патрэсканай столі,
Ведай, такіх жудасных вершаў
Я не пісаў ніколі.