наўка
Цёмна. I вакно тамбура
Робiцца чорным люстэркам.
Я адлюстроўваюся.
Я жывы.
Ты - сава.
Я - жаўрук.
Жорны.
Чуеш?
Я ежа люстэрка.
Выява знiкае.
Я адлюстроўваюся.
Мае шчэлепы.
Твае крылы.
Рыба.
Слепень.
Цемра. Ацёкi цела
Робяцца фонам шкла.
Я адлюстроўваюся.
Вуха вужа
Гэта сонца.
Кола.
Валасы.
Стынеш?
Вечар. Ты - наўка.
Я ў тамбуры люстэрка.
Я - жывы,
I гэта бачна.
Багна.
Гэта вясёлка.
Пазнака.
Якар.
Страшна.